Ваенная сімуляцыя: У 2028-м Расея атакуе Польшчу праз Беларусь. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Расейцы могуць атакаваць Польшчу з тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшай будучыні, а нашая дзяржава страціць самастойнасць. Гэтага баяцца ў Варшаве і сур’ёзна рыхтуюцца. Між іншага, пра гэта сёння ў «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою.

Новая польская дывізія паміж Варшаваю і Беларуссю

Польшча стварае чацвёртую дывізію сухапутных войскаў. Як вынікае з сімуляцыі, якую прэзентаваў партал Defence24.pl, гаворка ідзе перадусім пра абарону ад атакі з… берасцейскага кірунку. Для варшаўскіх стратэгаў праз дзесяць гадоў самастойнай Беларусі можа ўжо не быць. Падрабязней – Усевалад Шлыкаў.

17 верасня – свята для адных – трагедыя для іншых

Дзень, які пачаў абʼяднанне Сталінскай Беларусі з Беларуссю польскаю. Ці сцэнары агрэсіі супраць суседзяў, якія зрэалізавала Масква 80 гадоў назад, актуальныя сёння? Інтэрв’ю з Ігарам Мельнікавым, даследнікам ваеннай і даваеннай гісторыі нашай краіны, аўтарам шматлікіх кніг.

Пасмажылі бліноў ды выпілі гарэлкі. Каму цікавы пуцінскі спектакль ва Уладзівастоку?

Усходні эканамічны форум ў расейскім Уладзівастоку Пуцін прыдумаў 4 гады таму. Саміт мае ўсё менш супольнага з эканомікаю і больш нагадвае тэатр аднаго актора. Чым расейскі прэзідэнт бавіў сусветную публіку гэтым разам, ведае Вольга Жарнасек.

Крымскі сцэнар захопу Беларусі. Ці магчымы такі варыянт развіцця падзеяў?

Расейцы працягваюць рыхтаваць грамадскую думку да таго, што анексія Беларусі ў будучыні – гэта нармальна. Што для гэтага ёсць у Крамля, а чаго яшчэ няма? У Вільні Ганна Русінава паразмаўляла з Аляксеем Макухіным, украінскім экспертам у гібрыдных войнах.

Адарвацца ад Масквы і вярнуцца ў Візантыю. Ці беларусы змогуць, як украінцы?

У канфлікце паміж Маскоўскім і Канстанцінопальскім патрыярхатам аб пытанні аўтакефаліі, то бок незалежнасці Украінскае праваслаўнае царквы, Беларуская царква заняла бок расейскага праваслаўя. Інакш быць і не магло, БПЦ не мае незалежнасці ды застаецца часткаю Маскоўскага патрыярхату. У чым сутнасць спрэчкі ды ці беларускія праваслаўныя вернікі могуць аддзяліцца ад расейскіх? Высвятляў Ігар Кулей.