Уцекачоў Беларусь карміць не хоча, але і працаваць ім не дае


Не ўся беларуская моладзь спадзяецца на пенсію

Дзіркі ў дзяржбюджэце ўлады затыкаюць самымі непапулярнымі спосабамі. Гэтак, пенсійны ўзрост павысіўся на тры гады, мінімальны страхавы стаж для атрымання пенсіі ўзрасце да 20 гадоў. Да таго ж з яго выключылі дэкрэтны адпачынак, службу ў войску, навучанне ў ВНУ і догляд інвалідаў. У адрозненне ад нашых суседзяў — Расеі ды Украіны, дзе гэткія прывілеі захаваныя.

Уцякач з Афганістану хоча працаваць у Беларусі, але яму не даюць

Спадар Карым з сям’ёю прыехаў у Беларусь з Афганістану ў 2011 годзе. Увесь гэты час ён намагаўся атрымаць тут статус уцекача, але безвынікова. Спадар Карым мае толькі часовы від на жыхарства, без права на працу. У нашага героя пяцёра дзяцей, і сям’я вымушаная выжываць на два мільёны рублёў, якія атрымлівае з офісу Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.

Ці гатовыя беларусы прыняць мігрантаў?

Пасля пачатку вайсковага канфлікту ў Сірыі больш за 5 млн чалавек звярнуліся ў розныя краіны па прытулак. Некаторыя з іх прымаюць уцекачоў, некаторыя будуюць на сваіх межах платы. Мы запыталі ў беларусаў: ці нашая краіна мусіць прымаць уцекачоў з Усходу?

Адчыняеш вакно, там – сіласная яма

Два гады таму побач з вёскаю Цалевічы на Случчыне пабудавалі жывёлагадоўчы комплекс на 720 кароў. Тады ў жыхароў вуліцы Працоўная і пачаліся праблемы. Калгасныя трактары праходзяць якраз пад вокнамі іхных дамоў. Тое, што вясковая вуліца будзе злучаць жывёлагадоўчы комплекс з сіласнымі ямамі ды іншымі кароўнікамі, людзі не ведалі. Цяпер яны маюць патрабаваць, каб іх пазнаёмілі з экалагічным пашпартам і праектам будаўніцтва комплексу.

Не хапае паліклінік

Адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі Віцебск моцна пакутуе ад недахопу паліклінік. У мікрараёне Поўдзень-7 паліклініку будуюць ужо шосты год, і жыхары мусяць звяртацца па дапамогу на іншым канцы гораду. Жыхары мікрараёну Білева прыпісаныя да медычнае ўстановы суседняга раёну. Яе перагружанасць беспрэцэдэнтная — тут працуюць больш за 50 участковых тэрапеўтаў.