Усходняму партнёрству 10 гадоў. Ці Беларусь пойдзе адным шляхам з Еўропай?


Сёння спаўняецца роўна 10 гадоў ініцыятыве Усходняе партнёрства. Праграма, створаная, каб наладзіць больш цесныя адносіны Еўразвязу адразу з шасцю постсавецкімі еўрапейскімі краінамі, мела поспех з аднымі і была не вельмі паспяховай у адносінах да іншых.

У Студыі «Белсат» абмяркоўваем перспектывы праекту з доктарам грамадскіх навук Пятром Касьціньскім.

«У гэтай праграмы ёсць некаторыя добрыя вынікі. Напрыклад, асацыяцыя Еўразвязу з Украінай, Грузіяй, Малдовай, але ёсць і краіны, з якімі супраца больш складаная. Гэта Беларусь, Азербайджан і Арменія. Але ўсё роўна, я думаю, без гэтай праграмы гэтага ўсяго (асабліва супрацы з Украінай) проста не было б. І ў гэтым галоўны поспех Усходняга партнёрства.

Думаю, што лідары Еўразвязу перш за ўсё не ведаюць, што далей рабіць з Усходнім партнёрствам, як вырашаць праблемы, што там павінна быць зроблена яшчэ. Другая праблема – гэта тое, што Усходняе партнёрства вельмі глыбока падзеленае на дзве зусім розныя часткі. Адна хоча супрацоўнічаць з Еўразвязам, а з астатнімі краінамі не зусім зразумела… Таму ёсць розныя варыянты, што цяпер можна зрабіць і як. […] Партнёрства для нас вельмі важнае. Беларусь – наш сусед. Для нас вельмі важна, што можа здарыцца на ўсходняй мяжы. Думаю, мы зробім усё, каб партнёрства працавала добра…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Riccardo Pareggiani / ZUMA Wire / Forum