«Усходняе партнёрства» для Беларусі – адносны поспех ці суцэльны правал?


Роўна дзесяць гадоў таму нарадзіўся праект «Усходняе партнёрства», які мусіў наблізіць Беларусь ды яшчэ пяць постсавецкіх краінаў да агульнай Еўрапейскай сям’і. І калі для адных удзельнікаў ініцыятывы – такіх як Грузія, Малдова і Украіна – гэты праект стаў дастаткова паспяховым, то для Беларусі – з пытаннем.

За гэтае дзесяцігоддзе Менск і Брусель фактычна ні на крок не наблізіліся да падпісання базавага пагаднення і спрашчэння візавага рэжыму. Адносны поспех ці суцэльны правал?

Размаўляем з міжнародным каментатарам, аўтарам праграмы «Прасвет» на «Белсаце» Сяргеем Пелясою, які з намі на сувязі наўпрост з Бруселю.

«Паседжанне Рады міністраў Еўразвязу і Усходняга партнёрства было закрытым, мы не ведаем дакладна, пра што там ішла размова. Магчыма, літоўскі бок падымаў там пытанне АЭС. Вядома, што ў афіцыйных дакументах Еўразвязу, што падсумоўваюць 10 год, ёсць цэлы вялікі абзац, які датычыць ядравай бяспекі і Астравецкай АЭС. […]

Я спадзяюся, што за наступныя 10 год Беларусь усё-ткі падпіша ўсе тры пагадненні: і прыярытэты партнёрства, і будзе спрошчаны візавы рэжым, і нарэшце Беларусь падпіша дамову з Еўрапейскім Звязам, такую, як маюць усе ўдзельнікі Усходняга партнёрства. Я ўпэўнены, што праз 10 год праграма будзе існаваць, таму што, на жаль, нават тыя амбітныя дзяржавы, як Малдова, Украіна і Грузія не далучацца да Еўразвязу, хаця яны моцна наблізяцца да ўступлення ў ЕЗ. Бо праграма Усходняе партнёрства не адчыняе дзверы ў ЕЗ, але набліжае да супольнае Еўропы…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu