Усе падзеі серады на планеце


Парашэнка: пагроза вайны з Расеяй – большая, чымся летась

Восем тысяч расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны, а на мяжы – новая вайсковая база. Усё гэта не пакідае сумневаў, што Расея шмат інвестуе ў падрыхтоўку да вайны. Пры гэтым, са словаў Парашэнкі, Кіеў не атрымоўвае на гэты конт ніякіх тлумачэнняў.

Зіка перадаецца таксама праз ложак

Першы афіцыйна зарэгістраваны выпадак заражэння вірусам Зіка ў Злучаных Штатах. У адрозненні ад большасці вядомых выпадкаў захворвання ў Лацінскай Амерыцы, вірус перадаўся не ад інфекаванага камара, а плоцевым шляхам.

Суседзі Паўночнай Карэі заклікаюць яе не запускаць спадарожнік

Сеул, Токіа і нават Пекін лічаць, што «спадарожнік» можа быць балістычнай ракетай.

Кітай: няма квіткоў на Новы год

На наступным тыдні Кітай адзначыць Новы год – гэтым разам Малпы. Не ўсе, аднак, сустрэнуць яго са сваякамі: з-за надзвычай снежнага надворʼя ў розных кітайскіх правінцыях дзясяткі цягнікоў проста не прыехалі на адпаведныя вакзалы.

Бясплённыя перамовы па Сірыі

Сустрэчы прадстаўнікоў сірыйскага ўраду і апазіцыі ў Жэневе не прынеслі чаканых вынікаў. Надзеі на мірнае ўрэгуляванне ўсцяж невялікія. Расея заяўляе, што не збіраецца спыняць авіяўдараў па сірыйскіх тэрыторыях.