Гарачы каментар Усаў: Лукашэнка расплоціцца за крэдыты будучыняй наступных пакаленняў


Палітолаг падводзіць у эфіры «Белсату» вынікі паездкі кіраўніка Беларусі ў Пекін.

«Знаходзячыся побач з такім сусветнымі лідарамі яе Сі Цзінь Пін або Уладзімір Пуцін, Лукашэнка адчувае сябе часткай вялікай мазаікі палітычных правадыроў, хаця на самой справе гэта не так, гэта асабістае меркаванне Лукашэнкі, – кажа Усаў. – Беларусь у рэгіёне усурёз ніхто не ўспрымае як палітычнага або эканамічнага гульца».

«Беларусы не аддаюць сабе справы, што тыя крэдыты, якія набірае Лукашэнка з азіяцкага стала, нам прыйдзецца аддаваць – з вялікімі адсоткамі», – кажа палітолаг.

Паводле Усава, найвялікшая праблема ў тым, што гэтыя грошы не пойдуць на развіццё гаспадаркі.

Кітайскія грошы Лукашэнку патрэбныя каб утрымацца ўва ўладзе, лічыць Усаў.

«Частка грошай апынецца ў кішэнях тых, хто будзе гэтыя крэдыты перанакіроўваць, а частка – будзе выкінутая на вецер», – кажа госць студыі.

– Нашым дзецям і ўнукам прыйдзецца аддаваць грошы, ад якіх Беларусь нічога не атрымала ў рэчаіснасці. Пакуль сюды прыйдуць тэхналогіі, праз 30 гадоў, свет настолькі пакрочыць наперад, тое, што будзе пабудавана ў Беларусі, нікому не будзе патрэбна. А грошы трэба будзе аддаваць – а з чаго аддаваць?».

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Паўлам Усавым глядзіце ў «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары