У 2019 год без анексіі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою



Якія з замежных падзеяў і як уплывалі на нашае жыццё ў годзе, які сыходзіць, а таксама – што мы можам страціць, а што атрымаць у выніку спрэчкі Лукашэнкі з Пуціным? У «Прасвеце» міжнародныя вынікі года для Беларусі ў трох сюжэтах і двух інтэрв’ю з палітолагам Арсенам Сівіцкім і эканамістам Яраславам Раманчуком.

Лукашэнка гандлюецца з Пуціным за наш кошт. Чым скончыцца небяспечны торг?

Размаўляючы пра вынікі года папярэдняга, 2017-га, мы канстатавалі ўзмацненне хвалі інфармацыйных атак з Расеі не толькі на афіцыйны Менск, але і ўвогуле на Беларусь. Маўляў, растуць нацыяналістычныя настроі, ідуць украінскім шляхам і гэтак далей. Выглядае, пад канец гэтага года Крэмль пераходзіць ад словаў да справы. Пра няпросты год хаўрусніцкіх дачыненняў – Усевалад Шлыкаў.

Яраслаў Раманчук: «Нельга адной таблеткай вылечыць рак 4-ай ступені»

Ці беларусы ў годзе, што адыходзіць, жылі лепей? А таксама прагноз: што і як будзе ўплываць на наш дабрабыт налета? Інтэрв’ю з кандыдатам эканамічных навук Яраславам Раманчуком, які план ён запрапануе кіраўніцтву Беларусі?

Эфект матылька. Два замежныя ўрокі Лукашэнку і тры – беларусам

Паводле вядомага эфекту матылька, змена ў адной дзяржаве можа прывесці да непрадказальных наступстваў у іншай. Пра тры найважнейшыя падзеі 2018-га года ў глабальнай вёсцы, якія змянілі наш падворак, – Дзяніс Дзюба.

Арсен Сівіцкі: «Крэмль будзе нарошчваць ціск на Беларусь»

Керчэнскі інцыдэнт, паводле кіраўніка беларускага Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў, гэта галоўная падзея, якая найбольш паўплывала на Рэспубліку Беларусь 2018-ым. Якім будзе наступны год? Як Расея будзе прабаваць змяніць ролю Беларусі ў рэгіёне? Пра гэта – у інтэрв’ю з Арсенам Сівіцкім.

Беларусь – Еўрапейскі Звяз: ці працуе эканоміка без палітыкі?

2018-ты год цяжка назваць вызначальным у двухбаковых дачыненнях Беларусі і Захаду. Старыя праблемы і старыя крыўды ўсцяж стаяць на шляху да паляпшэння супольных дзеянняў. Хоць на фоне млявай палітычнай супрацы эканамічныя паказнікі дэманструюць істотны рост. Больш эканомікі, менш палітыкі: ці не таго дамагаўся Аляксандр Лукашэнка ў дачыненнях з Еўразвязам?

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ці пачалася расейская акупацыі Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Тайная змова Такаева з Назарбаевым. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Крызіс у Казахстане інспіраваны Масквой? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Тры рэчы для перамогі над Лукашэнкам. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Місія новага амбасадара Крамля ў Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў на стале ў Еўразвязе. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці Байдэн размаўляў з Пуціным пра Беларусь? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Хто выйграў міграцыйны канфлікт на мяжы? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык