Унікальнае гучанне «The Glitchhh» у «Belsat Music Live»


У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіць гурт «The Glitchhh», які стаўся адным з адкрыццяў мінулага года на беларускай незалежнай сцэне.

Іх творчасць уяўляе з сябе суцэльны эксперымент. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучанне, увабраўшы элементы самых розных стыляў – ад танцавальнай электроннай музыкі да мэталу. І хоць трыа інструментальнае, у дэбютным альбоме ўзялі ўдзел вакалісты з іншых беларускіх камандаў. Некаторыя з іх таксама паўдзельнічаюць у праграме.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Trap» (музыка «The Glitchhh»)
  • «From Electric Heart» (feat. Рома fst / «Zolki band»; музыка «The Glitchhh», словы Рамана Ладуцькі)
  • «Big Fat Fly» (feat. Марына Тхорык; музыка «The Glitchhh», словы Марыны Тхорык)
  • «Time Machine» (музыка «The Glitchhh»)