Уладзімір Няпомняшчых: Дзецям Лукашэнкі давядзецца ўцякаць, іх будуць шукаць


Праграма «Выбары. ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сённяшні госць студыі – Уладзімір Няпомняшчых.

«Хачу заўважыць. Не пасля выбараў акцыя пратэсту [павінная адбыцца. – Заўвага рэд.], а напярэдадні. Каб старшыні ўчастковых камісіяў бачылі, што людзі ўжо стаяць на плошчы. І думалі, чым гэта можа для іх скончыцца. Мы ж не ведаем, чым гэта можа скончыцца», – заявіў падчас праграмы Уладзімір Няпомняшчых.

* Для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты былі створаны аднолькавыя ўмовы для выказванняў у межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.