Уладзімір Някляеў: Улады спалохаліся не мяне, а дзеянняў народу


Верш Уладзіміра Някляева, нягледзячы на яго затрыманне, прагучаў са сцэны ў Дзень Волі. Ягоны верш прачыталі падчас Свята Незалежнасці, у той час як ён знаходзіўся на Акрэсціна.

Свята не скончылася, яно толькі пачынаецца, лічыць палітык.

«Улады спалохаліся не Някляева і Статкевіча, а дзеянняў народу. Яго дзеянні можна прагназаваць як не самыя спрыяльныя, мякка кажучы, якая ўсё глыбей заводзіць у тупіковую сітуацыю».

Някляеў кажа, што шэсцем, якое ўлады не дазволілі, ён з паплечнікамі хацеў падкрэсліць палітычную важнасць гэтай падзеі.

«Мы хацелі аддаць даніну памяці, даніну пашаны тым людзям, якія гераічна здолелі зрабіць тое, што зрабілі».

«Мы адразу планавалі не толькі шэсце, але і канцэрт і мітынг. Ніхто не быў супраць, мы садзейнічалі. Калі б мы ў гэты дзень былі дастойныя нашых папярэднікаў і да канца вытрымалі, улада б нікуды не падзелася, мы б мелі і шэсце і канцэрт. Адно другому не супярэчыла», – кажа Някляеў.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»