Уладзімір Някляеў: Трэба стаяць, як фіны ў 1939 годзе


Навошта падчас доўгіх народных хваляванняў здымаць і прызначаць на новыя пасады важных чыноўнікаў у сілавых ведамствах? З палітыкам і пісьменнікам Уладзімірам Някляевым тэму абмяркоўвае вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна.

Лукашэнка неаднойчы казаў сваім нядобразычліўцам, што яны не дачакаюцца канца ягонай кар’еры, але жыхары Беларусі працягваюць рабіць усё магчымае, каб гэта пастанаўлялася ўжо без ягонага ўдзелу.

«Змянілася разуменне таго, што гэта не гульні. Справіцца з гэтым звыклымі метадамі немагчыма. Змянілася тое, што некалі ўбачыў Сталін у фінскай вайне. Нам трэба сёння рыхтавацца і рыхтаваць усіх нашых людзей да таго, каб стаяць», – выказаўся Уладзімір Някляеў падчас эфіру «Размовы».

Якое месца ў гэтым змаганні адведзенае сілавікам? І што скажа апошні хаўруснік Лукашэнкі – Уладзімір Пуцін – на празмернае ўжыванне сілы? Глядзіце ў «Размове» Святланы Калінкінай з кандыдатам на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе, палітыкам і пісьменнікам Уладзімірам Някляевым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота вокладкі: belsat.eu