Уладзімір Някляеў: Лукашэнка – носьбіт татальнай маны

Чым бліжэй да сёлетняга Дня Волі, тым больш ён нагадвае Дзень нейкай эпічнай бітвы Дабра і Зла, Святла і Цемры, Праўды і Хлусні, Свабоды і Рабства. Улады робяць усё магчымае, каб сарваць заўтрашнюю акцыю пратэсту ў Менску. Людзі ж, якія збіраюцца выйсці на вуліцу, гавораць найперш пра жаданне жыць нармальна, па-чалавечы.

Па ўсёй краіне распачатае сапраўднае паляванне на ўсіх, хто мае хоць нейкія лідарскія якасці ды не баіцца выказваць свае думкі публічна. Кідаюць за краты тых, хто гаварыў пра важнасць не дапусціць у часе акцыяў правакацыяў ды збіцця і выкрадання людзей. Палююць на незалежных журналістаў, у тым ліку нашага тэлеканалу, якія праўдзіва і поўна асвятляюць народныя пратэсты і даюць магчымасць выказацца тым, каго гадамі ўпарта не чуюць улады. Дык які ён будзе, заўтрашні Дзень Волі?

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела