Уладзімір Мацкевіч: у Еўразійскім саюзе ўсе дамовы на карысць Расеі


Дакуманты Еўразійскага саюзу сведчаць пра адсутнасць эканамічнага суверэнітэту Беларусі. Чыноўнікі Расеі проста скрэсліваюць назву Рэспубліка Беларусь.

Метадолаг Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу на некалькі дакументаў Еўразійскага саюзу, з якіх вынікае, што тавары з украінскага жалеза і сталі трапілі пад абмежаванне Еўразійскага эканамічнага саюзу і не могуць экспартавацца ў Беларусь.

Нягледзячы на ўсе запэўванні беларускіх чыноўнікаў пра поўны палітычны і эканамічны суверэнітэт Беларусь, дакументы сведчаць пра адваротнае. Напрыклад, меры гандлёвай абароны ў Еўразійскім эканамічным саюзе перададзена ў наднацыянальны кампетэнцыю.

Уладзімір Мацкевіч:

«Калі я пачаў цікавіцца гэтым дакументам, то ён пачаў знікаць з інтернету. Атрымалася знайсці некалькі копій. Выглядае на тое, што ад нас хаваюць дакументы, якія сведчацаць на колькі далёка зайшоў гандаль суверэнітэтам Беларусі. За прыгожымі словамі беларускім чыноўнікаў хаваецца адсутнасць магчымасцяў бараніць эканамічную незалежнасць Беларусі. Усе дамовы падпісаныя з Расеяй, выгодны толькі ёй».

Працяг размовы – у сюжэце.

Уладзімір Мацкевіч: у Еўразійскім саюзе усе дамовы на карысць Расеі

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фота: Donat Sorokin / TASS, Alexei Pavlishak / TASS