Уладзімір Макей – новы вораг Расеі


Аляксандр Лукашэнка даўно ўжо не любімы палітык расейскіх медыяў. У непапулярнасці з ім можа спрачацца толькі міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

За што расейская прапаганда ўшчувае беларускага міністра, і ці сапраўды ён мае амбіцыі, якія яму прыпісваюць, разбіраліся вядоўцы праграмы «Размова ProCONTRA» Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч, а таксама госць студыі, палітычны аглядальнік Уладзімір Глод.

Пракрамлёўскія медыі ды некаторыя тэлеграм-каналы цяпер у авангардзе інфармацыйнай вайны, таму немагчыма проста не звяртаць увагі на іхныя паведамленні і ўкіды, зазначаюць вядоўцы праграмы «Размова ProCONTRA» Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч. Апошнім часам атакаў на міністра замежных справаў Уладзіміра Макея стала надзвычай шмат. Чаму?

«Як мне здаецца, у Маскве бачаць Макея ў ролі той пасады, якой не існуе ні ў Беларусі, ні ў Расейскай Федэрацыі. У вачах масквічоў ён такі віцэ-прэм’ер, асоба пасля Лукашэнкі. Ён прэзентуе краіну на міжнароднай арэне, шмат гаворыць пра краіну, яе імкненні, курс», – паспрабаваў разабрацца ў прычынах пільнай увагі расейскіх СМІ да Макея Уладзімір Глод.

Ці маюць рацыю тыя, хто кажа аб прэзідэнцкіх амбіцыях Макея? Чаму суперніцтва з Віктарам Лукашэнкам нікому не ідзе на карысць? Падрабязнасці ў праграме «Размова ProCONTRA» са Святланай Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам, госць студыі – палітычны аглядальнік Уладзімір Глод.