Уладзімір Ганчарык: Да Новага года з’явяцца перадумовы, каб Лукашэнка пакінуў уладу


Улады нібыта не чуюць патрабаванняў народу і не збіраюцца спыняць гвалт, выпускаць зняволеных і праводзіц новыя выбары. Людзей кідаюць за краты, заганяюць на працу з АМАПам. Ці ёсць шанц змяніць гэта? Разважаюць Святлана Калінкіна і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2001 года Уладзімір Ганчарык.

Людзі патрабуюць зменаў, але не вераць Лукашэнку. Не верыць яму і былы прафсаюзны функцыянер, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2001 года Уладзімір Ганчарык.

«Я не веру Лукашэнку, ужо даўно не веру Лукашэнку. Аднак калі ён сказаў, што гэта ягоны апошні тэрмін, я веру. Праўда, не тое, як ён думае – пяць год. Не, ён будзе значна карацейшым», – выказаўся Уладзімір Ганчарык і нават зазначыў, што, на ягонае меркаванне, да Новага году ўлада зменіцца.

Што павінна адбыцца, каб улада выпала з рук таго, хто так моцна не хоча яе аддаваць? Хто паставіць кропку ў беларускай рэвалюцыі? Пра гэта ў «Размове» Святланы Калінкінай з кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2001 года Уладзімірам Ганчарыкам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.