Улады пужаюць беларусаў тэрактамі

На пачатку снежня 2020 г. затрымалі былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

У 2005 годзе яго асудзілі за нявыплату падаткаў. Праз чатыры гады Мікалая зняволілі «за незаконнае захоўванне пяці паляўнічых патронаў». Цяпер яго падазраюць у падпалах аўтаў сілавікоў і незаконным захоўванні зброі. Дзяржаўныя тэлеканалы растыражавалі гэтую навіну з паказам зброі і спаленых аўтаў сілавікоў у Ваўкавыску.

Пра затрыманне Мікалая Аўтуховіча ягоны сябра Васіль Завадскі даведаўся праз сацыяльныя сеткі.

«Тая атмасфера, якую імкнецца стварыць рэжым у нашай краіне, гэта, відавочна, атмасфера страху, бо ў яго няма іншых рэсурсаў, толькі як напужаць людзей, – кажа спадар Васіль. – І, напэўна, на гэтую карцінку, што нехта імкнуўся дзейнічаць гвалтоўна… Напэўна, яны вырашылі, што Мікола вельмі добра падыходзіць на гэтую ролю».

Палітзняволеным пагражаюць смерцю?

Мікалай Аўтуховіч прайшоў праз вайну ў Афганістане. Пасля ён стаўся вядомым праз актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Цяпер Мікалая вінавацяць паводле 289 артыкулу Крымінальнага кодэксу РБ «Акт тэрарызму», яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Ягоныя сябры ўпэўненыя: справа супраць яго сфальсіфікаваная.

«Асабліва калі прагучалі словы, што тонамі вазілі зброю з Украіны. Тонамі вазілі зброю – хто? Мікола Аўтуховіч, бацюшка з матушкай ці гэты чалавек без нагі, якога таксама затрымалі перад Новым годам?» – разважае Завадскі.

Мікалая Аўтуховіча ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. Спадар Васіль хацеў перад Новым годам перадаць яму пасылку, але атрымаў на пошце яе назад. Ён кажа, што ў сваякоў Мікалая перадачаў таксама не прынялі.

«Працаўнік, калі я ў яго спытаў, чаму не прымаюць усё-такі, – ён пачаў казаць, што згодна з правіламі ўнутранага распарадку. Я яму дастаю правілы гэтыя паказваю – пакажыце, дзе гэтыя правілы распісаны. Нідзе гэта не напісана: ні ў Законе ўтрымання пад вартаю, ні ў правілах унутранага распарадку – няма такой падставы не прыняць перадачы або пасылкі».

Трымалі ў камеры, дзе па чалавеку поўзалі лічынкі: у Рэчыцы пасля пратэстаў катавалі мастака

Праваабаронца і сябар Мікалая Аўтуховіча Яўген Батура распавёў карэспандэнтам праграмы «Маю права», што праваабаронцы не адзін тыдзень дамагаліся, каб да Мікалая ў следчы ізалятар трапіў адвакат.

«Я хадзіў і жонка мая хадзіла, займала чаргу а 6-й раніцы, з 9:00, здаецца, яны працуюць. Але гэта не дапамагло, мы былі першыя, не пускалі ўсё роўна адвакатаў, – распавядае спадар Яўген. – Я лічу гэты працэс абсалютна карцінным, як справа Аліневіча, як справа Дзядка, якога моцна збівалі. Так і тут, я лічу, што гэта такія рэчы, якія накіраваныя запужаць грамадства, таму ні адвакатаў, ні дапамогі яму, ніякай сувязі ні з ім, ні ад яго».

Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна

Да сяброўкі сям’і Аўтуховіча – Алены Жоль – сілавікі прыйшлі з ператрусам на пачатку снежня 2020 года.

«Мне не пакінулі ніводнага дакументу. У мяне вынялі 34 адзінкі. Там былі ноўтбукі, кампутар стацыянарны, тэлефоны забралі, флэшкі».

Праз некалькі дзён пасля ператрусу спадарыня Алена даведалася пра затрыманне Мікалая і ягоных знаёмых. Яна таксама глядзела рэпартаж пра затрыманне на дзяржаўным тэлебачанні.

«У гэтым рэпартажы – усе мы, сябры, упэўненыя – што гэта не ягоны голас. Тое, што ў рэпартажы не голас Мікалая, я магу пацвердзіць».

Як беларускія ўцекачы жывуць у лагерах

Са спадарыняй Аленай карэспандэнты сустрэліся за мяжою. Яна вымушаная была з’ехаць, бо ў Беларусі яна не пачувалася ў бяспецы.

«Тое, што адбывалася далей, – гэта не падлягае майму разуменню і здароваму сэнсу. Спачатку адну жанчыну з інваліднасцю заарыштавалі, пасля арыштавалі Яўгена Гундара, які таксама мае інваліднасць».

Падчас рыхтавання гэтага сюжэту да эфіру стала вядома, што Мікалай Аўтуховіч у СІЗА перахварэў на каронавірусную інфекцыю ў цяжкой форме. Таксама Васіль Завадскі паведаміў нам, што адвакат нарэшце трапіў да свайго падабароннага.

* Праграма “Маю права” прыносіць выбачанне: у сюжэцэ пра Мікалая Аўтуховіча адбылася факталагічная памылка: насамрэч Мікалай быў затрыманы не на беларуска-украінскай мяжы, а ў Брэсцкай вобласці.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Незалежныя журналісты працуюць пад неймаверным ціскам
  • Алег Агееў у рубрыцы «Ведай свае правы!». Канфіскацыя і кампенсацыя

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Раман і Ганна – гісторыя шлюбу ў Берасцейскім следчым ізалятары

Дзевяць сілавікоў напалі на адну пенсіянерку

Не віталася з працаўнікамі СІЗА – змясцілі ў карцар на 17 дзён

«Не забудзем» – надпіс, які перавярнуў жыццё Максіма і Вікторыі

Берасцейца з БЧБ-валасамі затрымлівалі сем разоў

Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме

Палітзняволеным пагражаюць смерцю?

Мастацтва як нацыянальная тэрапія. Вольга Якубоўская сваімі карцінкамі з коцікамі лечыць людзей