Улады просяць грамадзянаў парушаць закон

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/fSipby3CSFA”][vc_column_text]Улады не дазваляюць прадпрымальнікам пратэставаць, але абяцаюць саступкі: караць будуць лагадней. Чыноўнікі ідуць на кампраміс або рыхтуюць іпэшнікам пастку? У «Гарачым каментары» разважае Уладзімір Піліпук, намеснікі старшыні Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва».Валер Руселік: Штраф за гандаль без дакументаў плануюць знізіць у сто разоў: да 2-х базавых велічыняў – замест цяперашніх двухсот. Ці верыце вы ўладам?Вячаслаў Піліпук: Відаць, што ўлады цалкам згубілі цалкам давер прадпрымальнікаў. Тое, што яны цяпер укідваюць у інфармацыйнае поле паказвае, што яны не вырашаюць пытанне, а спрабуюць збіць пратэстную хвалю напярэдадні 14 сакавіка, калі прадпрымальнікі збіраюцца падаваць калектыўны зварот на імя міністра па падатках і зборах супраць указаў 48 і 222.Тое, што яны сёння паабяцалі нічога не азначае. Мы не бачым дадзеных, што змяніліся штрафы за працу без дакументаў. Улады ўсяго толькі кажуць, што «думаюць над гэтым».То бок, яны кажуць: ідзіце працуйце без дакументаў, а мы будзем лёганька вас штрафаваць. Улады просяць законапаслухмяных грамадзянаў ісці і парушаць указ прэзідэнта. За гэта грамадзянам «будзе трошкі балюча».Глядзіце працяг размовы ў відэа.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу