Улады пераследуюць нават музыкаў


Аляксандр Памідораў і лідар гурта «Gods Tower» Уладзіслаў Наважылаў 19 верасня прыехалі ў сталічны парк на вуліцы Ангарскай, каб зладзіць невялічкую імпрэзу: акустычны канцэрт без узмацняльнай апаратуры. На заканчэнне планавалася гарбата і слодыч, а атрымалася затрыманне і арышт.

Канцэрт доўжыўся троху менш за гадзіну і, калі планавалі перайсці да дэсерту, у парк прыехалі нечаканыя госці.

«Калі людзі пачалі наліваць гарбату з тэрмасаў, мы пачулі: «Блін, хлопцы, там стаяць, там прыехала машына, і там прыехала машына», – прыгадвае той вечар Аляксандр Памідораў.

Тады музыкі разам з наведнікамі імпрэзы рушылі да выхаду з парку. Але ўсе выхады былі перакрытыя.

«Адтуль выбягаюць хлопцы ў цывільным з дручкамі і ў масачках, адсюль – выходзяць «зялёныя» ў масачках і з дручкамі, – распавядае Аляксандр. – А наўпрост на нас ідуць «чорныя» без апазнавальных знакаў, а вось адсюль – АМАП».

Мaю прaвa
«Нас не замаляваць, не сцерці, не разарваць». Жыхары плошчы Пераменаў працягваюць барацьбу
2020.10.09 20:05

Амапаўцы затрымалі Аляксандра Памідорава і Уладзіслава Наважылава, а таксама некаторых слухачоў. Музыкаў павезлі ў РУУС Заводскага раёну, адтуль – на Акрэсціна. Суд пакараў кожнага з музыкаў 8 соднямі адміністратыўнага арышту нібы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Адбываць арышт давялося ў Жодзіне.

Па вызваленні Уладзіслаў Наважылаў паехаў на Ангарскую, дзе праходзіла імпрэза, – забраць свой аўтамабіль. Але машыны не было. Як выявілася, яна таксама трапіла пад арышт.

Мaю прaвa
Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна
2020.09.25 20:05

Музыкі не змаглі ў належны тэрмін скарыстацца сваім правам на абскарджанне пастановы: адміністрацыя ЦІП не дала ім магчымасці.

«Можна хадайнічаць перад судом аб аднаўленні тэрмінаў абскарджання. Такое хадайніцтва павінна суддзёй быць разгледжанае. Калі ён адновіць тэрміны, скарга пойдзе сваім парадкам і павінна быць разгледжаная судом вышэйшай інстанцыі», – тлумачыць Гары Паганяла, юрыст з Беларускага Хельсінкскага камітэту.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах
  • Тысячы ўдзельнікаў мірных шэсцяў асуджаныя
  • Дэпартацыя як метад пакарання

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.