Улады маніпулююць лічбамі – абяцаюць ужо нават не «па пяцьсот»


Сярэдні заробак у верасні стаўся меншым, чым быў у жніўні. І адбылося гэта ў той час, калі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад ураду давесці гэты паказчык да 1000 рублёў. У выніку прэм’ер-міністр Сяргей Румас нават правёў у аўторак тэрміновую нараду па сітуацыі з заробкамі.

Фінансавы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб зазначае, што скарачэнне сярэдняй зарплаты ў менавіта гэты перыяд назіраецца апошнія шэсць гадоў. На думку эксперта, пра гэтыя статыстычныя дадзеныя Румас, натуральна, ведаў. Па ўсім, ідэя наконт правядзення нарады належыць камусьці іншаму.

Ёсць версія, што тэма наконт дасягнення сярэдняга заробку ў памеры 1000 рублёў (раней $ 500) зноў раскручваецца, бо Лукашэнка распачаў прэзідэнцкую выбарчую кампанію.

Іосуб мяркуе, што гэтая лічба будзе дасягнутая бліжэйшым часам. Але «патрыятычныя» 1000 рублёў – гэта не эквівалент $ 500, якія шмат гадоў абяцала ўлада народу!

Падрабязней пра тое, як яна маніпулюе з лічбамі ў абяцаннях, чаму нават салон «Bentley» у Менску гатовы плаціць менеджару толькі $ 350 долараў, ці вераць беларусы ў сапраўднасць сярэдняга заробку, глядзіце ў перадачы «Размова дня» з вядоўцай Святланай Калінкінай і фінансавым аналітыкам Вадзімам Іосубам.