Улады лечаць апендыцыт анальгінам

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/C1xKajjteJc”][vc_column_text]На гэтым тыдні Еўразвяз разглядае пытанне зняцця санкцыяў з Лукашэнкі і 170 чыноўнікаў, а таксама 10 юрыдычных асобаў, звязаных з рэжымам. Ці здымуць іх? Ці мае Лукашэнка рэсурсы на штосьці большае – напрыклад, на паварот да Захаду? У эфіры «Гарачага каментару» разважае Аляксандр Мілінкевіч.Лукашэнка замітусіўся напярэдадні прыезду прадстаўнікоў Еўразвязу…Замітусіўся са зразумелых прычынаў, бо эканамічная сітуацыя вельмі складаная: становішча краіны пагаршаецца, а ўлада не ведае, як яе палепшыць – планаў рэформаў няма.Людзі могуць вытрымаць многае падчас рэформаў – толькі трэба папярэдзіць, распавесці пра плян ды пераканаць, што гэта неабходна.А сам Лукашэнка ведае, што рабіць?Ён – савецкі чалавек, і напэўна думае, што савецкая эканамічная мадэль не да канца скарыстаная ў Беларусі. Ён памыляецца – безумоўна, рэформы патрэбныя. Пра гэта ведаюць нават бабулькі ў маёй вёсцы. Але яны кажуць пра перамены так: «Толькі асцярожненька трэба».А ўлады не робяць гэтага, бо разумеюць, што рэсурс даверу (не толькі эканамічнага) вычарпаны, і трэба было іх праводзіць раней. Але ніколі не позна. Іх можна рабіць, іх трэба рабіць, бо іншага шляху няма.Беларускія ўлады – як кепскі доктар, які дае анальгін пацыенту з апендыцытам і кажа, што будзе лепей. Але аперацыя мае быць.Поўную версію размовы глядзіце ў відэа.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу