Улады бяруць у закладнікі дзяцей актывістаў


17 верасня першакласніка Арцёма Лазарчыка забралі ў дзіцячы прытулак проста са школы. Ягоную маці Алену Лазарчык у гэты дзень затрымалі за ўдзел у мірных акцыях. Жанчыну ўвечары вызвалілі, але сына ўжо не вярнулі. Раніцай 19 верасня каля брамы інтэрнату сабраліся сотні людзей. З некаторымі з іх мы паразмаўлялі.

«Я прыйшоў, бо ведаў, што ў чалавека забралі дзіця, збіраюцца пазбавіць бацькоўскіх правоў за тое, што яна нібы брала ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі. Я ўзрушаны гэтым», – распавёў спадар Яўген.

«Я прыйшла сюды з цацкамі падтрымаць маці, бо я сама маці першакласніка, сэрца сціскаецца ад такіх вось сітуацыяў», – падзялілася з намі сваймі пачуццямі спадарыня Іна.

Пакуль Алена Лазарчык заносіла ў інтэрнат паперы пра сваё права на сына, ейная старэйшая дачка распавяла нам пра перамовы з настаўніцаю Арцёма.

«Яна мне казала, што завуч забараніла даваць ейны асабісты кантакт, і калі мы хочам нешта высветліць, трэба прыходзіць у школьную адміністрацыю а 09:00 і ўдакладняць тады ўсе пытанні, – кажа Марына Мацкойць. – Мы гэтак і зрабілі. Мы адразу прыйшлі ў школу, нас троху патрымалі – у дырэктара былі нейкія справы – мы пачалі ставіць пытанні: «Дзе дзіця?» У адказ нас запыталі: «Чаму вы не прыйшлі?»

Мaю прaвa
Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна
2020.09.25 20:05

Кіраўніцтва школы перадало хлопчыка органам апекі, як толькі атрымала з міліцыі сігнал пра затрыманне маці Арцёма – спадарыні Алены. Разам з тым педагогі не патэлефанавалі ані поўнагадовай Арцёмавай сястры, ані бабулі.

Цяпер ніхто з бацькоў, якія бяруць удзел у мірных пратэстах, не можа адчуваць сябе бяспечна.

«Я кожны дзень гляджу навіны. І кожны дзень прабіваецца чарговае дно. Я хачу сказаць у твар Лукашэнку: «Хопіць!» Мы – адзін народ. Хопіць утоптваць нас у бруд. Мы не дазволім нашых дзяцей прыніжаць, збіваць, абражаць. Мы паўстанем усе адно за аднаго. Жыве Беларусь!» – падзялілася сваймі думкамі спадарыня Вольга, якая таксама прыйшла да дзіцячага прытулку падтрымаць Алену Лазарчык і Арцёма.

Мы звярнуліся ў школу Арцёма, каб даведацца, чаму настаўнікі аддалі яго ў прытулак. Вось што нам распавяла намесніца дырэктара СШ № 126 Алена Штукель:

«Мы такія пытанні праз тэлефон не абмяркоўваем. Калі вы хочаце нешта абмеркаваць, калі ласка, прыязджайце ў школу, і мы тады будзем нейкія пытанні абмяркоўваць».

Аб’ектыў
Дзіця актывісткі вярнулі маці
2020.09.20 00:17

Андрэй Маханько – былы сябра камісіі ў справах няпоўнагадовых пры Савеце Міністраў. Ён браў удзел у перамовах пра вяртанне Арцёма. Спадар Андрэй упэўнены, што адбіраць дзяцей за ўдзел у акцыях – незаконна, нават калі бацькі выходзяць на пратэсты разам з імі:

«Забароны дзецям і пагрозы іхным бацькам у выпадку выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі насамрэч супярэчаць Канвенцыі аб правах дзіцяці – дакументу, які рэгулюе правы дзіцяці. Гэты дакумент ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь у 1990 годзе і стаў часткаю нацыянальнага заканадаўства».

Адмысловец раіць бацькам, якія ходзяць на акцыі, загадзя акрэсліць спіс дарослых, якім яны давяраюць дзяцей у выпадку свайго затрымання. Таксама варта загадзя папярэдзіць і педагогаў. Андрэй Маханько ўпэўнены: каб не актыўнае падтрыманне неабыякавых людзей, Арцём Лазарчык не вярнуўся б у сям’ю гэтак хутка.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Дабрачынныя фонды не кідаюць беларусаў, якія апынуліся ў бядзе
  • Сумныя гісторыі са шчаслівым канцом
  • Ізалятар на Акрэсціна вачыма жанчын

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.