Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?


Калі раней удзел у беларускай прэзідэнцкай гонцы мог быць небяспечны выключна для кандыдатаў, то сёлетняя эпідэмія каронавіруснай інфекцыі ставіць пад удар усіх без выключэння ўдзельнікаў працэсу. Пра звыклыя і новыя небяспекі беларускіх выбараў – у «Размове» Святланы Калінкінай з прадстаўніком кампаніі «За свабодныя выбары» Валянцінам Стэфановічам.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што ў Беларусі немагчыма гарантаваць бяспеку тым, хто ідзе насуперак пазіцыі ўладаў. Таму блогер Сяргей Ціханоўскі, напрыклад, мог не выходзіць з-за кратаў да сканчэння перыяду агітацыі.

«Атрымліваецца, што чалавека за здзяйсненне адміністратыўнага правапарушэння караюць як крымінальніка», – тлумачыць Валянцін Стэфановіч і дадае, што гэта маніпуляцыя заканадаўствам з боку ўладаў.

«Улады турбуюцца менавіта праз вулічную актыўнасць, магчымыя вулічныя пратэсты на фоне выбарчай кампаніі», – мяркуе госць студыі «Размовы».

Ці пойдуць улады на жорсткія захады супраць сваіх апанентаў і тых, хто іх падтрымлівае? Пазітыўнага прагнозу ў праваабаронцаў няма. Падрабязней на тэму – у «Размове» Святланы Калінкінай з прадстаўніком кампаніі «За свабодныя выбары» Валянцінам Стэфановічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота Vasily Fedosenko / Reuters / Forum, Natalia Fedosenko / TASS / Forum