Улады блакуюць канал NEXTA


Адвечная вайна, адвечная галеча і адарванасць ад заходняй цывілізацыі. Але расейскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў кажа, што беларусам – няма чаго перажываць:

«Любая інтэграцыя – нагадаю простую юрыдычную ісціну, – гэта памяншэнне суверэнітэту».

Заняцца інтэграцыяй ужо ў гэтую нядзелю збіраюцца Пуцін, які пасля канстытуцыйных вывертаў на чацвёртым прэзідэнцкім тэрміне, і Лукашэнка, каторы на пятым. Сапраўды, дасведчаныя «інтэграсты».

«Я не пацан, каторы адпрацаваў 3-4-5 гадоў прэзідэнтам», – падкрэсліў учора кіраўнік Беларусі.

А вось ці гатовыя беларускія «пацаны» паміраць за Расею? Адказы з вуліцаў Менску:

«Не, я не гатовы ваяваць ні ў Сірыі, ні ў Данбасе, ні ў якіх інтарэсах».

«Паміраць не хочацца, тым больш, за чужыя інтарэсы. Расея, гэта зразумела, Расея – гэта добра».

«Як бы загінаць за нафту і газ, не, таксама не вельмі».

«Ваяваць трэба за сваю Радзіму. Але для мяне Радзіма была Савецкі Саюз, такіх людзей яшчэ многа».

«А чаго я павінен? Я не люблю Расеі. Тэрыторыю нахапала, а зрабіць нічога не можа».

«Да расейскіх людзей адносіны добрыя, да Расеі – дрэнныя, у мяне і ў маім коле. Вельмі не хочацца да іх далучацца».

Далучацца не хочацца, але што падпішуць у нядзелю – невядома. Амбасадар Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка кажа, што бакі нават дамовіліся аб агульным урадзе і парламенце. Што ж рабіць?

«Усе на плошчу Незалежнасці, далоў маскалёў, далоў Лукашэнку», – «заклікаў» некалі сам Лукашэнка.

І зноў хлусня. Бо не на Незалежнасці, але на Каліноўскага, якая пакуль што Кастрычніцкая. Заўтра, у суботу, а 12:00. Як запаведваў Максім Багдановіч: «Бійце ў сэрцы іх, — бійце мячамі!»

Вітаўт Сіўчык, Сцяпан Святлоў belsat.eu

Калаж з фота: Дзяніс Дзюба belsat.eu

Hавiны
NEXTA пра забарону фільму: улады зрабілі чыстасардэчнае прызнанне
2019.12.06 16:44