Уладальнікам карты паляка абяцаюць больш за € 5 тыс. пры пераездзе ў Польшчу. З Беларусі з'едзе 63 тыс. чалавек?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGU0hncU1Ob2FxUVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Польскі ўрад падрыхтаваў папраўкі да закону аб карце паляка. Яны прадугледжваюць фінансавую дапамогу тым, хто пераедзе жыць у Польшчу.Інфармацыю пра магчымыя змены распавёў выданню «Rzeczpospolita» старшыня Камітэту сувязяў з палякамі за мяжою Міхал Дворчык. Магчымасць фінансавага падтрымання будзе абмежаваная бюджэтам. У наступным годзе на гэта прадугледжана 30 млн злотых. Аднак невядома, якая колькасць людзей з картаю паляка плануе прыехаць у Польшчу, і ці захочуць яны скарыстацца прапанаванымі грашыма. Працадаўцы, якія возьмуць чалавека з картаю паляка мінімум на два гады, атрымаюць кампенсацыю сумы, выдаткаванай на працаўладкаванне. Карту паляка маюць 160 тыс. асобаў з постсавецкіх краінаў, збольшага Украіны і Беларусі.Госць «Гарачага каментара» – журналіст, аглядальнік выдання «Gazeta wyborcza» Анджэй Пачобут. На ягоную думку, з Беларусі не зʼедуць усе 63 тыс. чалавек, якія маюць карту паляку. Перадусім зʼязджаць будзе моладзь і актыўныя людзі, мяркуе журналіст.

«Я думаю, працэс, калі зʼязджаюць актыўныя людзі, – сапраўды назіраецца, але ён тычыцца не толькі польскай нацыянальнай меншасці, ён датычыць усяго грамадства, шмат беларусаў зʼязджае на Захад і ў Расею. Гэта перадусім вынік палітычнай, грамадскай, культурнай сітуацыі, у якой апынулася Беларусь цягам апошніх 20 гадоў. Яны не могуць змяніць уладу, таму галасуюць нагамі».

МЯ, belsat.eu