Улада вырашыла ўзяць пад «кантроль» Дзень Волі


Нягледзячы на дазвол на правядзенне святочнага канцэрту з нагоды 100-гадовага юбілею БНР у Менску, улады паралельна «зачышчаюць» апазіцыю.

«Затрыманні актыўнай пратэстнай апазіцыі [напярэдадні Дня Волі. – Заўв. Belsat.eu] абумоўлена жаданнем улады ўзяць пад кантроль гэтае мерапрыемства і не даць прыцягнуць большую колькасць грамадзянаў. Відачочна, што мерапрыемства на тэрыторыі, якую вызначылі ўлады і дзе можна спрагназаваць колькасць людзей – адно. А спрагназаваць тое, што будзе адбывацца на пл. Я. Коласа. Улада прымае захады, каб абезгаловіць апазіцыю», – мяркуе праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

Нагадаем, што напярэдадні Дня Волі праваахоўнікі затрымалі экс-кандыдата на прэзідэнта і былога палітвязня Уладзіміра Някляева, а таксама лідара грамадзянскай кампаніі «Разам» Вячаслава Сіўчыка ды грамадзянскага актывіста Максіма Вінярскага.

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 мы пачнем трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Запрашаем! Святкуйма Дзень Волі разам!

Больш у відэаматэрыяле!