Украіна: год з аўтакефаліяй


Мінуў роўна год, як Украіна атрымала сваю самастойную Аўтакефальную праваслаўную царкву, якая не падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярхату. Як Томас за гэты час змяніў нашую паўднёвую суседку?

Паводле доктаркі філасофскіх навук, рэлігіязнаўцы, прафесара Інстытуту філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Людмілы Філіповіч, украінцы цешацца, што яны атрымалі духоўную незалежнасць.

Людміла Філіповіч, рэлігіязнаўца, доктар філасофскіх навук:

«На тэрыторыі Украіны цяпер дзве праваслаўныя царквы, якія адносяцца да рознай юрысдыкцыі. Барацьбы няма, вайны няма. Хоць вядома ўкраінцы хацелі б аб’яднацца, каб ва Украіне дзеяла адна памесная праваслаўная царква».

Як ацэньваюць гэты год самыя ўкраінцы? Ці нешта змянілася пасля атрымання Томасу? Адказы жыхароў Кіеву вашай увазе

Віталь Бабін belsat.eu