Dэвайс Uber і Volvo распрацуюць беспілотны аўтамабіль


Шведскі вытворца «Volvo» і кампанія «Uber» абʼяднаюць намаганні для распрацоўкі аўтамабіляў з аўтаномным кіраванні. У праект плануецца інвеставаць 300 мільёнаў долараў.

Сумесная распрацоўка дазволіць кожнай кампаніі на базе адзінага аўта ствараць уласныя версіі машын з аўтапілотам. Фішкай праекту стане платформа SPA, якая зʼяўляецца адной з самых дасканалых архітэктур аўта ў свеце, толькі на яе распрацоўку Volvo інвеставала 11 млрд долараў!

Выпрабаванні беспілотных таксі Uber на базе мадэлі Volvo XC90 стартуюць у гэтым месяцы ў горадзе Пітсбург, штат Пенсільванія. Кліенты кампаніі змогуць выклікаць аўтамабіль пры дапамозе мабільнага прыкладання. Першапачаткова на кіроўным месцы кіроўцы будуць знаходзіцца інжынеры, якія прасочаць за працай сістэм, а таксама возьмуць кіраванне на сябе ў выпадку крытычнай сітуацыі.

belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары