У ЗША пачынаюцца праймарыз

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=CLxAetlIRBM&feature=youtu.be”][vc_column_text]На іх канчаткова высвятляюцца фаварыты перадвыбарчай гонкі. Хаця галоўныя прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла відавочныя ўжо цяпер.Так, паводле амерыканскіх медыяў, найбольшым падтрыманнем сярод рэспубліканцаў цешыцца контраверсійны мільярдэр Дональд Трамп. Ягоны бліжэйшы супернік – сенатар ад штату Тэхас Тэд Круз. У іншым куце мясцовага палітычнага поля – былая першая лэдзі Гілары Клінтан са сваім галоўным канкурэнтам – сенатарам ад штату Вермонт Бэрні Сандэрсам. Першым абіраць кандыдатаў будзе штат Айова, куды ў апошні момант завітала ўласна кандыдатка ад дэмакратаў.ГІЛАРЫ КЛІНТАН, КАНДЫДАНТКА НА ПРЭЗІДЭНТА ЗША:«Праўда ў тым, што калі вы заўтра пойдзеце галасаваць, то будзеце абіраць ня толькі наступнага прэзідэнта, але і наступнага галоўнакамандуючага. Я ўпэўненая, што нашая краіна надалей мусіць пільна дбаць пра сваю бяспеку. Я ведаю, што для прэзідэнта значыць прымаць цяжкія рашэнні – тое, што ніхто іншы за цябе не можа зрабіць»У сваю чаргу днём раней Дональд Трамп у Айове заявіў, што настолькі ўпэўнены ў сваім падтрыманні, што мог бы страляць па людзям у цэнтры Нью-Ёрку і ўсё адно б перамог. Скончыцца чарада першасных выбараў 14 чэрвеня ў акрузе Калумбія, пасля чаго, з улікам галасоў дэлегатаў на нацыянальным сходзе партыі пройдзе афіцыйнае абвяшчэнне кандыдатаў на прэзідэнта ад дэмакратаў і рэспубліканцаў. Выбары ж прэзідэнта прызначаныя на восьмага лістападаБольш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі