У ЗША беспілотнікі будуць дастаўляць лекі і кроў


Амерыканскі стартап «Zipline» з дапамогай беспілотнікаў абяцае дастаўляць медыкаменты і кроў у аддаленыя раёны штатаў Мэрылэнд, Невада і Вашынгтон.

Адмыслова для гэткай дастаўкі быў распрацаваны беспілотнік самалётнага тыпу «Zipline». Прылада здольная перавозіць амаль 1,5 кг медыкаментаў на адлегласць да сотні кіламетраў.

Працаўніку шпіталя дастаткова будзе напісаць паведамленне і за паўгадзіны дрон з неабходнымі лекамі даляціць да медыкаў. Сам дрон важыць 10 кг і класічна кіруецца пры дапамозе сістэмы навігацыі GPS ды звычайных сетак мабільных аператараў.

Раней падобная праграма дастаўкі была анансаваная і ў Руандзе. Наколькі паспяховы стане падобны медычны курʼер пакажа выключна практыка.

КС, belsat.eu. Фота mir-robotov.ru