Белсат едзе У Жлобіне – усе задаволеныя. «Белсат едзе»


«Белсат» у Жлобіне, на знакамітым беларускім Падняпроўі. Людзі пачалі сяліцца тут яшчэ ў бронзавым веку, больш за 3 тысячы гадоў таму! З даўніх часоў Жлобін – важны транспартны вузел. Таму і на гербе гораду – ладдзя. Паспрабуем акунуцца ў мясцовыя рэаліі.

Жлобін – сталіца айчыннай металургіі. Размешчаны тут беларускі металургічны завод і даў штуршок хуткаму развіццю гораду. Сёння на заводзе працуе каля 11 тысячаў чалавек, лічы 14 адсоткаў мясцовага насельніцтва. Прадпрыемства прыносіць неблагі прыбытак, аднак практычна ўвесь ён з’ядаецца выплатамі па ранейшых запазычанасцях і стратамі ад фінансавай дзейнасці – асаблівасці беларускай эканомікі!

«Мае дзеці ўсе тут жывуць і працуюць. І жывуць тут, кватэры будуюць. Усё як паложана. Не, нікуды не зʼязджаюць! Мы наадварот прыехалі з Рагачова сюды жыць. Муж працаваў на БМЗ, сын працуе на БМЗ! І заробак годны на БМЗ», – дзеліцца жыхарка Жлобіну.

Незвычайны дабрабыт для невялікага беларускага гораду. Дзе падвох?

Адказ – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары