У якім ізалятары горш: у Жодзіна ці на Акрэсціна?


Турмы муры разбураныя пакуль толькі ў песнях, а гэта значыць, што тысячы жыхароў Беларусі ўсё яшчэ праходзяць праз адміністратыўныя арышты.

Госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча Сяргей Сасункевіч вучыцца на другім курсе гістарычнага факультэту, але да заняткаў ён прыступіў пазней за сваіх аднагрупнікаў. Першыя дні верасня юнак правёў у камеры. 1 верасня разам з сябрамі ды жонкай Сяргей удзельнічаў у студэнцкіх пратэстах, быў затрыманы і адправіўся на содні.

«Даходзіла да абсурду: побач са мной стаяў хлопец, і яго прымушалі здымаць капюшон, хоць было халодна. Мы пыталіся, навошта яны гэта прымушаюць рабіць. «Забаронена». Не ўяўляю, чаму можна забараніць стаяць у капюшоне», – распавядае малады чалавек пра тое, што назваў сіндромам вахцёра ў сілавікоў.

Размова
Студэнтка спрабавала спыніць мінібус, каб вызваліць мужа
2020.09.15 22:20

Пры гэтым юнак зазначае, што атмасфера ў турме ўзнёслая – падтрыманне і веру ў будучыню даюць аднадумцы. І гэта нягледзячы на здзекі ды ціск з боку сілавікоў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu