У Турцыі затрымалі дваіх смяротнікаў з паясамі шахідаў

Сёння ў Анкары паліцэйскі спецназ затрымаў дваіх шахідаў з так званай «Ісламскай дзяржавы», якія планавалі атакі ў час навагодніх святкаванняў. Паводле паліцыі, яны трапілі ў Турцыю з сірыйскай тэрыторыі. Вашай увазе – агляд навінаў антытэрарыстычнай аперацыі на Блізкім Усходзе.Прэмʼер-міністр Іраку наведаў вызвалены ад ісламістаў буйны горад Рамадзі. У вайсковай калоне ён заехаў ва ўрадавы комплекс напаўразбуранага гораду. Паездка не была цалкам бяспечнай, у паўкіламетры ад прэмʼера ўпалі тры міны з мінамёту. Але чыноўнік паспеў усталяваць дзяржаўны сцяг і паабяцаць грамадзянам вызваленне ад так званай «Ісламскай дзяржавы», якую ў мусульманскіх краінах завуць «Даіш».ХАЙДЭР АЛЬ-АБАДЗІ, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ІРАКУ:«Мы будзем гнаць Даіш праз усе ваколіцы, мы ўздымем гэты сцяг і вычысцім наш край ад апошняга чальца Даіш. Мы кажам людзям з Нінавы і Масуле – мы ідзем вызваляць вас ад тэрарыстаў, і тэрарысты будуць разбітыя і пабягуць, як тут, у РамадзІ. Яны казалі, што будуць біцца ў РамадзІ, але спужаліся і ўцяклі, і мы пазабівалі шмат тэрарыстаў».Падчас адступлення з Рамадзі шмат тэрарыстаў загінула ад удараў заходняй авіяцыі. У кааліцыі, узначаленай Злучанымі Штатамі, кажуць, што выбілі ісламістам зубы, але клыкі яшчэ засталіся.СТЫЎ ЎОРЭН, ПРЭС-САКРАТАР ЗАХОДНЯЙ АНТЫТЭРАРЫСТЫЧНАЙ КААЛІЦЫІ:«За апошні месяц мы забілі 10 кіроўных асобаў гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» кропкавымі авіяўдарамі, у тым ліку некалькі планіроўшчыкаў нападаў. Некаторыя з іх звязаныя з атакамі ў Парыжы, іншыя распрацоўвалі наступныя напады на краіны Захаду».У Сірыі, аднак, працягваюцца не кропкавыя авіяўдары, а бамбаванні па плошчах. Калі на дапамогу знакамітым асадаўскім верталётам з дзежкавымі бомбамі прыйшлі Паветрана-Касмічныя сілы Расеі, колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва значна вырасла, кажуць у Вашынгтоне.МАРК ТОЎНЭР, ПРАДСТАЎНІК ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНТУ ЗША:«Недзяржаўныя арганізацыі паведамляюць, што расейскія авіяналёты ў Сірыі забілі сотні мірных жыхароў. Авіяўдары наносяць па медычных установах, школах і рынках. Гэта прывяло да ўцёкаў больш за 130 тысячаў сірыйцаў у кастрычніку і першай палове лістапада».У Дзярждэпартаменце заклікаюць распачаць палітычны працэс сканчэння вайны, і незадаволеныя тым, што Расея бамбіць праціўнікаў так званай «Ісламскай дзяржавы», з якімі дыялог ужо вядзецца. Больш дакладна праблему акрэсліў саудаўскі міністр замежных справаў. Эр-Рыяд незадаволены тым, што расейскія самалёты забілі ЗахрАна АлУша, лідара групоўкі «Джэйш аль-Іслам», які кантраляваў антыасадаўскіх паўстанцаў у прадмесцях Дамаску і падтрымліваў мірнае сканчэнне канфлікту.

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі