У святара за кратамі адразу адабралі крыж


Святар Уладзімір Драбышэўскі правёў 25 содняў за кратамі за тое, што выйшаў на адзіночны пікет супраць гвалту. Пра сваё зняволенне і чаму сёння асабліва важна памятаць пра хрысціянскія каштоўнасці – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча.

Уладзімір Драбышэўскі быў адным з нешматлікіх святароў, якія наважыліся выказацца супраць гвалту. Сёння ён не мае прыходу, а зусім нядаўна вярнуўся дахаты пасля 25 содняў адміністратыўнага арышту.

«Быў вельмі цікавы момант: я быў у падрасніку, крыж у мяне, натуральна, адразу адабралі. Раніцою і ўвечары – такія своеасаблівыя абходы, калі абшукваюць камеру, выводзяць у калідор, абшукваюць рукамі, металашукальнікам. Два ці тры такія вобшукі я быў у падрасніку, потым нейкія палітрукі ці, не ведаю, зампаліты аддалі загад, каб гэты падраснік у мяне адабралі. Нахабным чынам, падманам: сказалі, што мне трэба зняць «гэтую сукенку» для дэзынфекцыі. Вельмі жорсткім чынам знак маёй прыналежнасці да святарскага сану адабралі», – згадвае спадар Уладзімір, што яму давялося перажыць за кратамі.

Пра ролю і месца хрысціянскай маралі ў сённяшніх беларускіх падзеях святар Уладзімір Драбышэўскі гутарыць з Уладзімірам Мацкевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота вокладкі: стопкадр з відэа Gomel Today