Dэвайс У Стэнфардзе ідуць па следзе беларускага прыкладання MSQRD


Распрацоўнікі са Стэнфардскага ўніверсітэту развіваюць тэхналогію «Face2Face», якая працуе па аналогіі з беларускім прыкладаннем «Маскарад» (MSQRD) і дазваляе пераносіць міміку чалавека на твар асобы, запісанай на відэа. Прасцей за ўсё аказалася працаваць з запісамі ў YouTube.com, на якіх спікер глядзіць наўпрост у кадр і нікуды не адварочваецца.Захоп мімікі «донара» вырабляецца з дапамогай ўэб-камеры. Як аказалася, тэхналогія цалкам дазваляе «прымусіць» любога палітыка ці знакамітасць казаць што заўгодна. Праграма можа змяняць рухі вуснаў, вачэй, броваў, дакладна перадаючы міміку. Пакуль «Face2Face» праходзіць стадыю распрацоўкі, аднак навукоўцы мяркуюць, што ў праграмы ёсць камерцыйныя перспектывы, асабліва на фоне праграмы «Маскарад».КС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары