У сталіцы Кітаю скончылася паветра

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdjJsczlpZkVPb1UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кітайскае паветра дасягнула рэкорду бруднасці: другі раз у гісторыі ў сталіцы абвесцілі чырвоны ўзровень папярэджання. Для жыхароў Пекіну гэта азначае абмежаванне на карыстанне прыватнымі аўтамі і прыпыненне працы школ.Забруджанасць паветра ў Пекіне і некаторых іншых частках Кітаю дасягнула пяцісот мікраграмаў забруджаных часцінак на кубічны метр. Гэта – амаль удвая больш, чым зафіксавалі 7-га снежня, калі чырвоны ўзровень папярэджання ўвялі ўпершыню. Калі ўлічыць, што Сусветная арганізацыя здароўя за бяспечны прымае ўзровень 25 мікраграмаў на квадратны метр, то атрымліваецца, што сёння і бліжэйшымі днямі пекінцы дыхаюць паветрам, у якім забруджання у 20 разоў больш, чым дапушчальна.Праз гэта прыпыненая праца асноўных забруджвальнікаў паветра – фабрык і заводаў, што працуюць на вугальнай энергіі. А школам рэкамендавана адмяніць заняткі.Нягледзячы на буйныя інвестыцыі ў пераход на аднаўляльныя крыніцы энергіі, да вырашэння праблемы бруднага паветра яшчэ далёка: энергія ад спальвання вугалю складае больш як 60 адсоткаў усёй энергіі, спажыванай у Кітаі.На кліматычнай канферэнцыі ААН у Парыжы прадстаўнік Кітаю Се Чжэнь Хуа падкрэсліў, што ў ягонай краіне 70 мільёнаў людзей жывуць за рысаю беднасці – у іх ёсць не менш важныя за экалогію праблемы. Аднак чыноўнік падкрэсліў, што Кітай дасягнуў пэўнага прагрэсу ў экалагічнай сферы.

«За апошнія 20 гадоў на долю Кітаю прыпала 52 адсоткі энергіі, ашчаджанай у свеце. Гэта больш як палова, і гэта добры ўнёсак – кажа Се Чжэнь Хуа, кіраўнік кітайскай дэлегацыі на Парыжскім кліматычным саміце.

Аднак, відавочна, ураду Кітаю давядзецца прымаць новыя захады. Бліжэйшымі ж днямі ў Пекіне ўладальнікі аўтаў з цотнымі і няцотнымі нумарамі будуць сядаць за стырно па чарзе. А шмат якія пешаходы з уласнай ініцыятывы будуць ужываць адмысловыя маскі.Марына Вашкевіч, «Белсат»[/vc_column_text][vc_column_text]Таксама ў выпуску:

Брусельскае метро зноўку зачыненае.

Названы кошт тэлебачання «Russia Today».

Курткі з рыбінай скуры.

[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі