У сталічным клубе «Берлін» адбываецца фінал музычнага конкурсу «Заспявай»


Конкурс ладзіць партал Tuzinfm.by супольна з фондам «Вяртанне». У спаборніцтве ўдзельнічалі 28 выканаўцаў, галоўная ўмова – песня на верш сучаснага беларускага паэта. У выніку журы прапусціла ў фінал толькі траіх музыкаў. Усе яны зайграюць сёння на сцэне. А вось хто мае лепшыя шанцы на перамогу спытаем прадзюсара конкурсу Сяргея Будкіна.

Напрыканцы, недзе ля 10 гадзіны вечара, мы назавем пераможцу, таму зараз не магу адкрыць гэты сакрэт, хаця я ведаю.

– Ці фіналісты – гэта новыя імёны, дэбютанты, ці нейкія вядомыя асобы на беларускай музычнай сцэне?

Думаю, што Рома Волазнеў – вядомы выканаўца ў сваім дзіцячым мінулым, цяпер яму 21 год, ён разглядае гэта ўжо як новую старонку ў сваім жыцці. Астатнія выканаўцы. Павел Козіч, напрыклад, грае ў кавер-бэндах, гэта яго першы аўтарскі твор, і гурт «Максімалізм» да гэтага выконваў песні па-ангельску, гэта іх беларускамоўны дэбют. У прынцыпе, усе маладыя, 21-23 гады, і ўсе – у беларускамоўнай музычнай плыні. Таму я лічу, што гэтыя музыкі толькі пачынаюць, і думаю, яны са мной пагодзяцца. Хоць іх узровень, канешне, вельмі высокі…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu