У пекле пекла: як выглядаюць турмы ў Сірыі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcjhDdXJIbWxvbDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Міжнародная арганізацыя «Human Rights Watch» заяўляе, што адказнасць за немагчымасць міжнародных назіральнікаў трапіць у сірыйскія турмы, дзе тысячы затрыманых сталі ахвярамі масавых катаванняў і забойстваў, нясуць Іран і Расея – галоўныя памочнікі Башара аль-Асада.Праваабаронцы з «Human Rights Watch» правялі даследаванні і змаглі ідэнтыфікаваць 27 чалавек са здымкаў памерлых арыштантаў. Так званы «фотаархіў Цэзара» – гэта дзясяткі тысяч здымкаў, што вывез з Сірыі былы судова-медычны фатограф ваеннай паліцыі, які асабіста фатаграфаваў памерлых і архівізаваў здымкі. Адзін з апазнаных – падлетак Ахмэд, 14 гадоў, арыштаваны асадаўцамі за абразлівую песню пра прэзідэнта, знойдзеную ў мабільным тэлефоне.Дахі аль-Мусальмані, дзядзька забітага падлетка, распавядае пра балючую знаходку:

«Я працягваў шукаць у фотаздымках і нечакана знайшоў ягонае фота. Гэта быў ён. Ягоны нос, ягоны твар… Гэта ён. Гэта быў Ахмэд з нумарам. Яны падпісалі яго нумарам».

«HRW» знайшлі ды апыталі сваякоў і знаёмых памерлых арыштантаў, а таксама 37 вызваленых вязняў ды васьмёх перабежчыкаў. З дапамогай спадарожнікаў і геалакацыйных метадаў яны падцвердзілі, што частка фатаграфіяў была зробленая ў двары вайсковага шпіталя. У вайсковых частках затрыманых людзей утрымліваюць у перапоўненых камерах, мораць голадам, катуюць і проста забіваюць. Без суда і следства.Былы вязень ваеннай выведкі прыгадвае пра тое, як змяняюцца людзі ў сірыйскіх турмах:«Калі мяне толькі арыштавалі, я быў шакаваны тым, што пабачыў. Тым, як зняможаныя там людзі, якія чорныя кругі пад іхнымі вачыма. Я быў шакаваны. А потым, паціху-патроху, я сам стаў такім жа».Арыштантам не аказваюць медычную дапамогу, ледзь не штодня ў камеры нехта памірае.Адзін з былых вязняў прыгадвае пра адно з катаванняў:

«Быў адзін арыштант з Дамаску, яго выклікалі на допыт двойчы за дзень, але ён нічога ім не казаў. Праз тыдзень допытаў ён вярнуўся наскрозь прасякнуты крывёю. Ягоная скура аблазіла ад дотыку. Гэта было жахлівае катаванне».

Паліцыя і войска Башара Асада, што ўтрымліваюць людзей, патрабуюць ад сваякоў вялікія грошы нават за інфармацыю аб арыштантах. Але ў карупцыі ёсць і іншы бок: дзякуючы ёй, гекаторых арыштаваных сваякам удалося выкупіць, і яны выжылі. Агулам за няпоўных 5 гадоў сілавікі Асада арыштавалі 117 тысячаў чалавек.Яраслаў Сцешык, «Белсат»