У Менску змагаюцца з аўтамабілістамі


Калі ўсе аўтамабілі Менску сабраць разам, то яны зоймуць 1000 гектараў плошчы. Гэта пяць паркаў Перамогі. Відавочна, што ўсім зручных месцаў для паркоўкі ўжо не хапае. У такой сітуацыі за стаянку ці трэба плаціць, ці шукаць бясплатныя нязручныя месцы.

Дзмітрый ніколі не праходзіць міма, калі бачыць надзвычай грубыя парушэнні правілаў паркоўкі. Звычайна ён спакойна просіць кіроўцу знайсці іншае месца. Толькі калі знайсці паразумення не атрымліваецца, ён звяртаецца ў ДАІ. Тады кіроўцу знаходзяць інспектары і штрафуюць.

Hавiны
У Менску даражэюць аўтастаянкі
2019.04.04 08:12

У «Тэлеграме» запрацаваў бот «Паркун», куды можна накіроўваць інфармацыю пра парушальнікаў ПДР. Для гэтага ў боце трэба зарэгістравацца, увесці свае звесткі, і можна дасылаць прызначаную для ДАІ інфармацыю пра парушэнні. Усё займае каля пяці хвілінаў. Але адзінкавыя штрафы праблемы не развязваюць.

«Улады баяцца перагінаць палку ў дачыненні да парковак, таму што разумеюць, што аўтамабілісты маюць сур’ёзны пратэставы патэнцыял», – упэўнены Дзмітрый Кавалгін.

Аб’ектыў
Ходнік і паркоўку не прадугледзелі – вынік савецкага будаўніцтва ў Магілёве
2019.11.12 22:25

Старшыня праўлення БАЭС Юрый Важнік таксама лічыць, што ціснуць на аўтамабілістаў не трэба, бо дзеянне заўсёды выклікае супрацьдзеянне. Большая частка кіроўцаў будзе выконваць правілы, калі ім растлумачыць, чаму гэта трэба.

«Сістэма пакарання служыць для таго, каб прывесці да нейкай нормы. І калі большасць людзей не выконваюць гэтай нормы, хутчэй за ўсё норма не вельмі правільная», – тлумачыць свае меркаванне Юрый Важнік.

І прыводзіць як прыклад тое, што 60–70 % карыстальнікаў платных парковак у цэнтры Менску добраахвотна плацяць 1 рубель за гадзіну праз смартфоны. Нават без пагрозы штрафаў.

Асабісты капітал
Аўтаўладальнікі пратэстуюць супраць пабораў
2018.12.18 17:05

Што датычыць парковак у дварах, то стратэгія тут можа быць толькі адна.

«Трэба вырашыць, што важнейшае, аўтамабілі або дзеці. Калі дзеці, то аўтамабілі – прэч з двара. Калі аўтамабілі, то дзеці – прэч з двара», – лічыць Юрый Важнік.

Тыя, хто вырашае, што дзеці ўсё ж важнейшыя, могуць вызваліць двор ад машынаў з дапамогаю таварыства ўласнікаў. Гэткія прыклады і Менску ўжо ёсць.

Гэта заслуга мясцовага старшыні жыллёвага кааператыву. Каля дому засталіся тры месцы для пагрузкі-выгрузкі аўтамабіляў. Стаяць тут можна 5–10 хвілінаў. Потым старшыня папярэджвае, што надышоў час з’яжджаць. Затым – выклікае ДАІ.

Асабісты капітал
«Залатое» кальцо: за праезд па МКАД хочуць браць грошы
2018.10.02 19:05

У дварах каля Прывакзальнай плошчы, напрыклад, з’явіліся два шлагбаумы. Доступ за іх маюць толькі жыхары дамоў або фірмы-арандатары. Каштавалі шлагбаумы менчукам восем тысяч долараў кожны. Радыкальна, але інакш двор заставаўся б бясплатнай паркоўкай для ўсіх, хто прыехаў на вакзал.

На думку ўрбаністаў, аўтамабільны парковачны хаос – гэта наступствы схемы «працуем у цэнтры, жывем на ўскраіне». На далёкія адлегласці без аўтамабіля – ніяк. Таму ёсць сэнс усё будаваць побач: жытло, крамы, рэстарацыі, вытворчасці для працы.

«Першыя паверхі новабудоўляў адведзеныя пад нейкую камерцыю. Гэта першы з прыкладаў, як трэба будаваць жытло. Адпаведна, каб схадзіць у краму, вам ужо не трэба браць машыну, сядаць за стырно», – тлумачыць Андрэй Карпека, кіраўнік Бюро ўрбаністычных рашэнняў.

Hавiны
У Менску могуць з’явіцца 30-хвілінныя квіткі на праезд у грамадскім транспарце
2019.11.25 16:57

Каб беларускі грамадскі транспарт быў зручным, людзі б пераселі на яго. Праязны на ўсе віды транспарту каштуе 50 рублёў на месяц, бензін – каля 200 рублёў. Плюс амартызацыя і аплата паркоўкі. Але беларусы ўсе адно не адмаўляюцца ад аўтаў, бо ніхто не хоча губляць час жыцця, стоячы на прыпынках.

Паводле статыстыкі, каля 14 % плошчы гораду займаюць парковачныя месцы. 14 % – гэта вялізная плошча, канстатуе Андрэй.

Аўтамабілісты свае парковачныя парушэнні любяць апраўдваць фразай: «Дык больш не было дзе». Аднак ёсць статыстыка, што на адну машыну ў горадзе агулам прыпадае пяць платных ці бясплатных вольных месцаў.

Hавiны
Самакатчыкі супраць ДАІ: вайна без пераможцаў
2019.09.21 11:00

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Аўтобусная кампанія кінула пасажыраў начаваць на вакзале
  • Ці існуюць зніжкі «чорнай пятніцы»
  • Што ядуць беларусы?

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».