У Менску прэзентавалі раман «Жыткаўскія багіні»

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=LnX3hNLozz4″][vc_column_text]Раман «Жыткаўскія багіні» пра шаптух і прарочыц, якія жылі высока ў карпацкіх горах, стаў самым прадаваным у Чэхіі за апошнія дзесяцігоддзі. Цяпер яго можна прачытаць і па-беларуску.Як распавяла на прэзентацыі ў Менску аўтарка Катэржына Тучкава, у аснове кнігі – рэальная гісторыя вясковых жанчын з Белых Карпатаў, якіх называлі багінямі за здольнасць лекаваць і прыварожваць. Дар перадаваўся ад маці да дачкі. Багіняў пераследаваў камуністычны рэжым, адную з іх нават змясцілі ў псіхіятрычную лякарню. Іхную дзейнасць вывучалі і нацысцкія даследнікі. Пісьменніца некалькі гадоў збірала сведчанні ў архівах, але гэта не этнаграфічная праца, а захапляльная проза, дзе ёсць і дэтэктыўная, і любоўная лініі. Раман атрымліваў прэстыжныя прэміі, у Чэхіі прадалося 100 тысяч кніг.«У кнізе перакрыжоўваюцца два ўзроўні: гістарычны – гэта ўласна гісторыі багіняў, і эзатэрычны. У славянскіх краінах чытачоў зацікавіла перадусім эзатэрыка, а калі яны перажылі камунізм, то таксама і лінія пра пераслед уладаў», – распавяла аўтарка.Апроч «Жыткаўскіх багіняў», на чэшскай паліцы ў кнігарні «Логвінаў» з’явіўся яшчэ адзін моцны раман – «Рыбіна кроў». Аўтар Іржы Гаічак таксама прыехаў, каб распавесці пра яго асабіста.«Дзеянне маёй кнігі адбываецца на мяжы 80–90-ых гадоў у Паўднёвай Чэхіі. Менавіта там будавалася атамная электрастанцыя Тэмэлін. Перадусім гэта гісторыя вёсак, якія знішчылі дзеля гэтага будаўніцтва, і асабістыя гісторыі іх жыхароў».Абодва раманы пераклала Святлана Рогач. Яны папоўнілі серыю «Чэшская калекцыя», у якой цяпер 13 бестселераў па-беларуску.Іншыя навіны: Спектакль паводле С. Алексіевіч з’явіўся ў Гомлі. Пра няздзейсненыя планы У. Караткевіча – ягоны брат у Берасці.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава