Размова «У Менску малацілі ўсіх». Праваабаронца – аб пратэстах у краіне


Выказваць пратэставыя настроі ў Беларусі ўжо доўгі час небяспечна, а з нядаўна стала яшчэ і дорага. Пачалі дзеяць папраўкі ў Законе аб масавых мерапрыемствах.

У законе з’явіліся адразу некалькі істотных зменаў, у тым ліку і тое, што пра некаторыя акцыі цяпер будзе дастаткова паведаміць уладам, а дазволу атрымліваць не трэба. З гэтым пунктам таксама не ўсё проста, але найбольшы рэзананс атрымала навіна пра тое, што арганізатарам акцыяў давядзецца аплочваць паслугі праваахоўнікаў, якія будуць суправаджаць імпрэзы. Чаму гучна выказваць сваё меркаванне цяпер будзе дорага не толькі за кошт штрафаў, разбіраліся вядоўца праграмы «Размова дня» Усевалад Сцебурака і юрыст, праваабаронца, старшыня Беларускага хельсінкскага камітэту Алег Гулак.

«Узнікае пытанне, з якой радасці такія кошты выйшлі. Гэта прывязана да сабекошту? Ніякіх разлікаў мы не бачым. Можна сказаць, што паслугі міліцыі можна пралічыць. Пэўная колькасць людзей, тэхнікі задзейнічалі. У гэтага нейкія кошты ёсць, але нам пра гэта нічога не гавораць. Таму складана сказаць, якую логіку тут закладваюць: кампенсаваць выдаткі ці напалохаць коштамі?» – задае пытанне госць праграмы.

Таксама праваабаронца зазначае, што кожны грамадзянін Беларусі ўжо аплочвае працу міліцыі ды патрабаваць аплату паўторна – парушэнне правоў грамадзянаў. Уласна, як і сам па сабе абавязак паведамляць пра намер скарыстацца з канстытуцыйнага права на сходы і свабоду меркаванняў.

Падрабязней пра змены ў Закон аб масавых мерапрыемствах – у праграме «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і праваабаронцам Алегам Гулаком.

Глядзі таксама
Каментары