Сальдa У Менску адчынілася школа сталяроў


У Менску распачала працу першая сталярная школа. Разлічаныя курсы галоўным чынам на людзей, якія займаюцца інтэлектуальнай працай. Але стваральнікі бачаць больш шырокую мэту сваёй дзейнасці. Яны спадзяюцца на з’яўленне сярэдняга класу рамеснікаў, якія прадукуюць вырабы з дрэва. Заняткі наведала і здымачная група Сальда.

Стваральнікі школы прадстаўляюць навучэнцам увесь неабходны інструмент. А таксама сродкі індывідуальнай бяспекі. Заняткі маюць практычны характар. Навучанне адбываецца ў чатырох групах. Курсы працягваюцца 32 гадзіны, але ўжо пасля гэтага часу кожны, хто прайшоў майстар-клас зможа самастойна зрабіць для сваіх патрэбаў драўляныя вырабы.

Сталярная майстэрня існуе ўжо каля 30 гадоў. І па сутнасці зʼяўляецца не проста рамяством, але і прадметам сямейнага гонару. Уменне працаваць з дрэвам перадалося ў трэцім пакаленні. Стваральнікі прадпрыемства лічаць, што вырабы павінны быць створаныя з душою і мець станоўчую энергетыку.

Вырабы з дрэва лічацца не толькі прэстыжнымі, але галоўным чынам экалагічнымі. Таму рамеснікі лічаць, што ўвага да гэтага матэрыялу павінна быць нашмат большай. У адрозненні ад краінаў захаду ў Беларусі няма такой увагі да гэтага матэрыялу. А рамеснікі таксама не заўсёды выкарыстоўваюць напоўніцу ўсе магчымасці.

Таксама ў выданні: Курс нацыянальнай валюты каторы месяц дэманструе трываласць. 

Глядзі таксама
Каментары