У Менскім парку Перамогі з’явіліся вялізныя інсталяцыі

Каменная «Планета кахання» і незвычайныя сакрэцікі пад шклом – у сталічным парку Перамогі на Камсамольскім возеры зноў з’явіліся вялізныя інсталяцыі. Фестываль «Арт-астравы» сёлета прысвечаны 950-годдзю Менску, таму аўтары абыгрывалі гісторыю гораду.

Вось жалезныя стымпанк-вершнікі сышліся ў двубоі – гэтак уявілі бітву на Нямізе скульптары Павел Вайніцкі і Вадзім Мацкевіч. А кветнік з дзьмухаўцамі вырас са смецця ды адкідаў вытворчасці. Аўтарка, дызайнерка Таццяна Гомза працуе ў кірунку трэш-арт:

«Былі літнікі некалькі мяхоў – атрымаліся дзьмухаўцы. Часам матэрыял дыктуе аб’ект, а часам наадварот, спачатку думаеш, што хочаш зрабіць, а потым шукаеш, з чаго».

Экалагічную тэму развіваюць і госці з Берліну. Каманда з шасці мастакоў «Tape That» працуе з адзіным матэрыялам – скотчам, з якога робіць інсталяцыі, муралы і прадметы інтэр’еру. Для гасцей гэта таксама быў у нейкай ступені новы досвед, кажа мастак Штэфан Буш:

«Мы ўпершыню ў Менску, фестываль у парку даў нам новыя магчымасці. Звычайна мы працуем на сценах ці нейкіх устойлівых паверхнях, а тут нам трэба было ўпісаць аб’ект гарадской прасторы ў прыродную. І калі вецер калыша пласціны – з’яўляецца эфект трохвымернасці».

Інсталяцыі прабудуць у парку ўсё лета, з імі можна фатаграфавацца, а на некаторыя – нават залезці.

Іншыя тэмы:

Хто прыехаў на летнік на радзіме Быкава?

Якая рака прыгажэйшая – Вілейка ці Вілія?

Алесь Камоцкі аддаў менчукам сваё лета

Глядзіце таксама:

Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава