У Мазыры пратэстуюць супраць шматпавярховіка


Жыхары Мазыра пратэстуюць супраць будаўніцтва ў іхным супольным двары новага жылога дому

У Мазыры жыхары чатырох шматпавярховікаў на вуліцах Пралетарскай, Няжнова і завулку Першамайскім пратэстуюць супраць будаўніцтва ў іхным супольным двары новага 11-павярховага жылога дому.

Супрацьстаянне цягнецца ўжо не адзін месяц. Жыхары цвердзяць, што чыноўнікі з імі не раіліся, а пра грамадскія слуханні, што паводле афіцыйных дакументаў доўжыліся цягам месяца, яны наагул не ведалі.

Міліцыянт на пенсіі, які часта мае праблемы… з міліцыяй

У Гомлі можна трапіць пад арышт нават за лозунг на кашульцы. Такім чынам пацярпеў Уладзімір Няпомняшчых – былы міліцыянт на пенсіі.

Ён зусім не злачынца, а чалавек, які мае моцную грамадзянскую пазіцыю. Менавіта праз яе публічную дэманстрацыю асаблівым надпісам на кашульцы Уладзімір і цярпіць ад прадстаўнікоў аховы парадку.

Хворая на ломкасць костак Кіра марыць пайсці сваймі ножкамі ў школу

Недасканалы остэагенэз – гэта ломкасць костак. За свае 5 гадоў жыцця Кіра Ламейка зазнала ўжо 20 пераломаў. З самога нараджэння дзяўчынку лекуюць прэпаратам для ўмацавання касцей. Дзякуючы вялікай працы Кірачка пачала рабіць першыя крокі, але праз моцныя дэфармацыі сцёгнаў і галёнкі ёй гэта даецца вельмі цяжка. Менавіта для гэтага ёй патрэбная аперацыя – каб выпрастаць і ўмацаваць ейныя кволыя ножкі. Мара Кіры – пайсці сваймі ножкамі ў школу. Мы верым, што дзякуючы вам у яе гэта атрымаецца.

Дапамагчы Кіры можна, паклаўшы грошы на тэлефонны рахунак МТС:

+375 29 557 56 48. Пра іншыя спосабы дапамогі можна даведацца на нашай старонцы.

Рахункі для дапамогі Кіры Ламейцы:

беларускія рублі

Транзітны рахунак № 3819382102369

на дабрачынны рахунак

№ 000006 у аддзяленні № 514 / 283

еўры

Транзітны рахунак № 3819382101562

на дабрачынны рахунак

№ 000002 у аддзяленні № 514 / 283

долары ЗША

Транзітны рахунак № 3819382101562

на дабрачынны рахунак

№ 000018 у аддзяленні № 514 / 283

расейскія рублі

Транзітны рахунак № 38193821101562

на дабрачынны рахунак

№ 000002 у аддзяленні № 514 / 283

Прызначэнне плацяжу:

Дзянісу Угрыну на лекаванне і рэабілітацыю дачкі Кіры Ламейкі

Як незалежны журналіст стварае штодзённыя навіны?

Як узнікаюць нашыя рэпартажы. Кастусь Жукоўскі збірае ў Гомлі і Гомельскай вобласці навіны на тэму карупцыі, беззаконня з боку чыноўнікаў ды пра розныя побытавыя праблемы. Асвятляе тыя бакі жыцця, якія старанна хаваюцца ўладамі. Міліцыянты – гэта варта мясцовых таямніцаў, яны лічаць сваім абавязкам суправаджаць Кастуся і ўсяляк замінаць ягонай працы.