У Літве паказалі, як рабіць біжутэрыю з батонаў і сапраўдныя цэпеліны


Як у Літве робяць цэпеліны, якія песні спяваюць пры бяседзе і ці разумеюць беларускую мову – высвятляла праграма «Вяскоўцы».

Вядоўца Віктар Шукеловіч завітаў спачатку ў Яшуны, дзе пазнаёміўся з удзельнікамі Універсітэту трэцяга веку. Героі праграмы распавялі пра свае зацікаўленні, грамадскую актыўнасць ды навучылі Віктара рабіць традыцыйную для Віленшчыну страву – цэпеліны. У Яшунах жывуць пераважна палякі, але яны спяваюць і беларускія, і літоўскія, і польскія песні. А што кажуць мясцовыя жыхары наконт беларускай мовы – глядзіце ў выданні.

Наступным селішчам, дзе пабываў Віктар, сталася вёска Касіна ІІІ на літоўска-беларускім памежжы. Тут жыве каларытная мастачка – пані Тэрэса, якая робіць прыгожыя рэчы з бытавых адкідаў і нават з яечнай шкарлупіны. Чаму ў дзяцінстве мама прывязвала яе вяроўчынай да каровы і што мастачка называе «бомж-стылем» – распавядзе выданне.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.