У Лас-Вегасе адбыўся кінакангрэс Сінемакон


У Амерыцы, у Лас-Вэгасе адбыўся вялікі кінакангрэсСінемакон. Буйныя студыі распачалі там гучную піяр-кампанію Летняга кінасезону. Зараз я прадстаўлю вашай увазе шэраг шматабяцальных фільмаў, якія можна будзе паглядзець у будучыні.

Вядома, што Лас-Вегас – гэта горад цудаў, гэткі Дыснэйлэнд для дарослых. Вядома, што новы выканаўца ролі чалавека-павука, актор Том Холанд, яшчэ не дасягнуў легальнага ўзросту для азартных гульняў. Цяпер яму ўсяго 20.

«Што датычыць ролі чалавека-павука, дык я зрабіўся яе наймаладзейшым выканаўцам. Усяго сцэнара нам не даюць, я ведаю толькі сваю ролю. І што ўпэўнена скажу: ніякіх раманаў з дзяўчатамі ў майго героя няма. Мяркую, што хлопцам гэтая серыя спадабаецца болей, чым папярэднія», – кажа Холанд.

Стваральнікі абяцаюць, што «Чалавек-павук. Вяртанне дахаты» будзе напружаным экшн-фільмам. Беларускія гледачы ўбачаць стужку ў ліпені.

Моцны праматуецца вялікаэкранная версія папулярнага ў свой час тэлесерыялу «Ратаўнікі Малібу». Тут ёсць і Дуэйн Джонсан, і Зак Эфрон, але на першы план выстаўляюць зорку індыйскага кіно Прыянку Чопру. Ёй цяпер 34.

Сюжэт «Ратаўнікоў Малібу» грунтуецца на барацьбе герояў з нафтавай кампаніяй, якая прагне знішчыць іхны ўлюбёны пляж. Беларускія гледачы ўбачаць гэты фільм напачатак лета.

Яшчэ адзін летні госць – новая серыя «Трансформераў». Рэжысёр Майкл Бэй пастанавіў асвяжыць франшызу. Штораз Бэй казаў, нібы больш не будзе здымаць новых трансформераў. Але папярэдні, не вельмі ўдалы ў творчым сэнсе фільм, сабраў касу ў 1 мільярд долараў. Таму працяг быў абавязковым.

«Захапляльны сюжэт, падзеі ў космасе, энергічны мантаж, шмат новых персанажаў, каскады спец эфектаў – што яшчэ трэба?», – мяркуе рэжысёр.

Паводле сюжэту Оптымус Прайм трапіў на родную планету. І хоча вярнуць туды жыццё. Для гэтага трэба адшукаць пэўны артэфакт на зямлі. Новую серыю «Трансформераў – Апошні рыцар» мы ўбачым у чэрвені.

Сяргей Філімонаў