«У гульні з расейцамі беларусам трэба ведаць меру». Украінскі дэпутат – пра затрыманне Паўла Шаройкі


Грамадзяне Украіны ўсё часцей трапляюць у непрыемнасці на тэрыторыі нашае краіны. Прынамсі гэткае ўражанне складаецца, назіраючы за ўсё часцейшымі паведамленнямі ў медыях пра затрыманні нашых паўднёвых суседзяў у Беларусі. Пра справу ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку, схопленага ў Менску паводле абвінавачвання ў шпіянажы, вядома мала. І ў КДБ Беларусі, і ўва ўкраінскай амбасадзе затрыманне, якое адбылося яшчэ тры тыдні таму, каментаваць адмаўляюцца.

На думку Ігара Гузя, апошнія затрыманні ўкраінскіх грамадзянаў на тэрыторыі Беларусі – пуцінская гульня, каб сапсаваць адносіны Беларусі і Украіны.

Не думаю, што затрыманне ўкраінскага журналіста ў Мінску цікава Беларусі. Якія шпіёнскія гульні можа весці Мінск? У гэтым кантэкст нам Мінск не цікавы. Лічу, гэтая гульня, якую Лукашэнка вядзе для Пуціна: спачатку затрымалі аднаго (гаворка пра затрыманага ФСБ у Гомлі Паўле грыбоў. – Заўвага. «Белсат»), цяпер другога.

Апошнія 26 гадоў у нас не было з беларусамі нейкіх сутычак або напружання. Але цяпер для нас актуальнае пытанне ўмацавання мяжы з Беларуссю. На гэтым тыдні наш Кабінет міністраў перавёў авіяцыйную частку з Мікалаева ў Луцк, з поўдня краіны на поўнач – каб у нейкай меры беларусы разумелі, што ў гульні з рускімі трэба мець меру.

Летась мне забаранілі ўезд у Беларусь на пяць гадоў – ніхто з беларускіх памежнікаў і мытнікаў не мог растлумачыць чаму. Ну вось таму што мы так хочам – да пабачэння. Гэта гульня не Лукашэнкі ці Беларусі – гэта пуцінская гульня, каб адносіны нашы былі не такімі добрымі.

Мы павінныя мець пазіцыю, што з Лукашэнкам як дыктатарам мець справу і партнёрскія адносіны немагчымыя. І калі ў апошні час гучыць інфармацыя, што, можа быць, беларускія міратворцы будуць на Данбасе, я вядома, як намеснік кіраўніка Камітэту замежных справаў, катэгарычна супраць. Я паважаю Беларусь і беларусаў, але даверу да беларускага прэзідэнта і беларускім міратворцам у мяне няма.

Гутарку Валера Руселіка з Ігарам Гузем глядзіце ў «Гарачым каментары»