Гарачы каментар У гадавіну прызнання Нацыянальнай сімволікі: «Цяжка было. Але спрацавала нашая беларуская салідарнасць»


27 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, Вярхоўны савет Беларусі 12-га склікання прызнаў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоню» дзяржаўнай сімволікай. Адзін з удзельнікаў тых падзеяў, тагачасны дэпутат і сябра Беларускага Народнага Фронту Адраджэнне Юрый Адамавіч Беленькі з намі на відэасувязі з Менску:

«Адразу скажу – цяжка было. Але тут спрацавала нашая беларуская салідарнасць. Маторам былі мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Але вельмі важна: была зроблена выстава, якая расказвала пра гісторыю нашых нацыянальных сімвалаў. Важнае значэнне меў той факт, што ў парламенце ў падтрымку новай сімволікі выступіў прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Платонаў. Такая сукупнасць, такое рушанне нашага нацыянальнага – гэта ўсё адыграла сваю ролю».

Улады Менску адмовіліся ўсталёўваць мемарыяльную табліцу да 100-годдзя Беларускае народнае рэспублікі. Быў збор сродкаў, былі абяцанні ўладаў, якія гэтак і засталіся абяцанкамі-цацанкамі. Сваё рашэнне чыноўнікі патлумачылі негатыўнымі зваротамі ад грамадскасці. Праўда, што за грамадскасць звярнулася з гэтай нагоды ды што ў дошцы гэткага негатыўнага – у сюжэце Віталя Бабіна. А ў студыі мы паразмаўляем з Глебам Лабадзенкам – арганізатарам збору сродкаў на шыльду.

Фота: Viktor Drachev / TASS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары