У чым выяўляецца няроўнасць мужчын і жанчын у Беларусі?


Апошняе выданне ток-шоу «Форум» прысвечанае прававой роўнасці мужчынаў і жанчын у беларускім грамадстве. Удзельнікі праграмы дыскутуюць, што найперш трэба бараніць – правы кабет ці правы людзей агулам?Юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін заўважыў: «Праблема не ў тым, што правы жанчын парушаюцца. Праблема ў тым, што нашая дзяржава апрыёры нялюдская і з чалавекам не лічыцца. Мужчына, жанчына, дзеці, коцікі, сабачкі – яна, па-мойму, усіх ненавідзіць».Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu