У Берасці будуюць элітныя дамы на месцы масавых расстрэлаў

У цэнтры Берасця, на месцы будаўніцтва элітных шматпавярховых дамоў, выявілі масавае пахаванне часоў Другой сусветнай вайны. На гэтай тэрыторыі размяшчаліся гэтак званыя «расстрэльныя двары», дзе ў кастрычніку 1942-га года масава знішчалі габрэяў. Нягледзячы на заявы ўладаў, што будоўля спыненая – насамрэч яна ідзе поўным ходам. З падрабязнасцямі – Ганна Мордань.