У беларускай вёсцы ўпрыгожваюць старыя рэчы золатам і 100-доларавымі купюрамі


Сапраўднае багацце праграмы «Вяскоўцы» – гэта яе цікавыя і непаўторныя героі. Цяпер вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч наведаў «новую вяскоўку», якая восем гадоў таму выйшла на пенсію ды пастанавіла перасяліцца з гораду ў невялічкае селішча.

З таго часу жанчына амаль цалкам прысвяціла сваё жыццё творчасці і жыве ў асалоду: малюе карціны, вышывае, робіць лялькі і стварае арт-аб’екты са старых рэчаў, знойдзеных у вёсцы.

Што казалі сябры «новай вяскоўкі», калі даведаліся пра яе пераезд? Чаму яна навучылася ў вёсцы і якія мае творчыя планы? Усё гэта, а таксама гісторыі іншых гараджанаў, якім прыйшлося даспадобы вясковае жыццё, – у новым выданні «Вяскоўцаў».